Навуковы гурток – у фармаце дыскусійнага клуба

  • Печать

IMG 1630Навуковы гурток кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін пачаў працу ў фармаце дыскусійнага клуба. Першае пасяджэнне клуба, якое адбылося 15 лютага, наведалі курсанты 1-4 курсаў факультэта міліцыі.

Асноўныя задачы працы ў новым фармаце – фарміраванне камунікатыўных кампетэнцый курсантаў, іх падрыхтоўка да выступленняў на навуковых мерапрыемствах, навучанне публічнай прэзентацыі вынікаў сваіх даследаванняў. Прычым, гурток не адмаўляе асноўнай мэты – развіцця навукова-даследчых кампетэнцый курсантаў. На гэта на адкрыцці пасяджэння звярнулі ўвагу начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін капітан міліцыі Сяргей Венідзіктаў і кіраўнік навуковага гуртка кафедры выкладчык Яўген Іваноў.

Плануецца, што пасяджэнні навуковага гуртка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у фармаце дыскусійнага клуба будуць праходзіць раз на месяц. Наступная сустрэча будзе прысвечана тайм-менеджменту і тэхналогіям эфектыўнай самаарганізацыі навучэнцаў.Тэма асноўнага дакладу пасяджэння – "Уплыў масавай культуры на імідж праваахоўных органаў". Яго падрыхтаваў Багдан Шаўчэнка, курсант 1 курса. Пасля прэзентацыі вынікаў даследавання і прагляду мультымедыйных матэрыялаў прайшла дыскусія, дзе знайшлося месца і разгляду сучаснай музычнай культуры Беларусі, і асэнсаванню ролі інтэрнэт-асяроддзя ў фраміраванні вобразу міліцыі. Таксама ў межах дыскусійнага клуба адбылося абмеркаванне дакладаў, падрыхтаваных курсантамі для канферэнцыі "Навуковы пошук курсантаў–2019", якая адбудзецца ў інстытуце 25 лютага.

Кiрыл МАРЖАНАЎ
Фота Марыны ГРАМЫКА