ПРАФЕСІЯ, ЯКАЯ ЗМЯНЯЕ ЛЮДЗЕЙ. ПАРАДЫ – З МІНІСТЭРСТВА

  • Печать

Заключная лекцыя па дысцыпліне "Прафесійная лексіка" на 1 курсе факультэта міліцыі атрымалася нестандартнай. Па-першае, праводзілі яе адразу два лектары: разам з дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ірынай Лукашковай у вучэбным матэрыяле дапамагала курсантам разабрацца старшы інспектар па асобых даручэннях Цэнтра псіхалагічнага забеспячэння МУС Вольга Ванюшына. Па-другое, на занятках выкарысталі сістэму відэаканферэнцсувязі TrueConf, што актуальна ў сучасных эпідэміялагічных умовах.

f96WBJWYrq0 nK h7HKJ yM

Тэма лекцыі – "Маральна-прафесійная дэфармацыя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і шляхі яе пераадолення" – складаная і важная адначасова. Вольга Ванюшына абмеркавала з курсантамі асаблівасці пазітыўнага і негатыўнага ўплыву прафесійнай дзейнасці на асобу, распавяла пра фактары, якія правакуюць змены ў асобе праваахоўніка. Асаблівую ўвагу лектары надалі пытанням прафілактыкі прафесійнай дэфармацыі, раскрыўшы практычныя аспекты гэтай дзейнасці. Значную цікавасць у курсантаў выклікалі прапанаваныя Вольгай Ванюшынай практычныя рэкамендацыі па папярэджанні прафесійнай дэфармацыі, якімі яны могуць карыстацца ўжо зараз.

Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў удзельнічаюць у правядзенні заняткаў праз відэасувязь не ўпершыню: у мінулым навучальным годзе online-лекцыі прайшлі і для курсантаў факультэта міліцыі, і для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Па iнфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.